БЕЛ Ł РУС

Ермакова пацвердзіла: Нацбанк забароніць крэдыты без даведкі аб даходах

7.04.2014 / 18:29

Неафіцыйная інфармацыя пра гэта з'явілася на мінулым тыдні, а сёння яна атрымала афіцыйнае пацверджанне.

У інтэрв'ю БЕЛТА старшыня Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што «дакумент ужо прыняты». Але яна яшчэ не можа сказаць дакладна, калі ён пачне дзейнічаць.

Як паведамляла Еўрарадыё, праект дзяржрашэння яшчэ ў сакавіку быў накіраваны ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю. У выпадку калі з боку Мінюста не будзе ніякіх заўваг, ужо ў красавіку рашэнне Нацбанка можа набыць законную моц.

Як адзначаў БелаПАН, на думку банкіраў, прыняцце забароны на крэдыты без даведкі аб даходах прывядзе да скарачэння аб'ёмаў крэдытавання на пакупку ў краме. Прадстаўнікі некаторых камерцыйных банкаў лічаць, што забарона на выдачу спажывецкіх крэдытаў без даведак аб даходах можа быць абумоўленая імкненнем грашовых уладаў абмежаваць спажывецкі імпарт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула