БЕЛ Ł РУС

Лідара камуністаў Сіманенку прагналі з трыбуны Вярхоўнай Рады за правакацыйны выступ ВІДЭА

8.04.2014 / 11:53

Падчас выступу камуніста Пятра Сіманенка ў Вярхоўнай Радзе Украіны сёння, 8 красавіка, пачалася бойка.

Сіманенка фактычна стаў абараняць сепаратыстаў у Данецку, Луганску.

«Заяўляючы пра нейкія сцэнары, я заўсёды сцвярджаў, што нацыяналісты праводзяць праамерыканскую і празаходнюю палітыку… Аказваецца, вы выконвалі сцэнар не ЗША, а Расіі па знішчэнні незалежнасці Украіны, па расколе Украіны. Вы гэтыя прыклады паказалі, і грамадзяне іх аб'ектыўна правільна выкарыстоўваюць. Вы робіце ўсё, каб запалохаць людзей, вы арыштоўваеце людзей, вы развязалі барацьбу супраць іншадумства…», — казаў Сіманенка.

Пасля гэтага дэпутаты ад Свабоды выштурхалі яго з трыбуны, і пачалася бойка. Спікер ВР Аляксандр Турчынаў абвясціў перапынак на 10 хвілін.

Пасля таго камуністы і пераважная большасць «рэгіяналаў» пакінулі сесійную залу.

Відавочна, што камуністы не вернуцца, а рэгіяналы, па словах лідэра фракцыі Аляксандра Яфрэмава накіраваліся на пасяджэнне, каб вырашыць, працаваць далей у сесійнай зале

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула