БЕЛ Ł РУС

У Горацкім раёне на пажары загінулі мужчына і яго бязногі сын-інвалід

8.04.2014 / 12:41

У вёсцы Майсеева Горацкага раёна ў ноч на 8 красавіка адбыўся пажар у жылым доме, дзе тым часам знаходзіўся 52-гадовы мужчына і яго 27-гадовы сын-інвалід, у якога адсутнічалі абедзве ногі. 

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя пра ўзгаранне ў жылым цагляным доме, абсталяваным аўтаматычным пажарным апавяшчальнікам, паступіла мінулай ноччу каля 0.15. 

«Пасля прыезду першага падраздзялення ў доме назіралася моцнае задымленне. Пасля ў пакоі былі знойдзеныя трупы бацькі і сына. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала іх смерць», — паведамілі ва ўпраўленні МНС. 

Пажарныя мяркуюць, што магчымай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні ў нецвярозым стане аднаго з загінулых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула