Памерла цётка Барака Абамы
Цётка прэзідэнта ЗША Барака Абамы, 61-гадовая Зейтуні Аньянга, памерла ў ноч на аўторак у доме састарэлых у Бостане.
Зейтуні Аньянга — адзінакроўная сястра бацькі Абамы. Па словах кіраўніцтва дома састарэлых, яна цяжка хварэла некалькі месяцаў.
Аньянга прыехала ў ЗША з Кеніі ў 2000 годзе, а ў 2002 годзе папрасіла палітычнага прытулку, у якім ёй спачатку было адмоўлена. Ёй удалося дамагчыся статусу бежанца толькі ў 2010 годзе.