БЕЛ Ł РУС

У Аўстрыі ад удару маланкі пацярпелі восем футбалістаў

10.04.2014 / 20:43

У матчы пятага дывізіёна чэмпіянату Аўстрыі паміж «Сіліанам » і « Люснігам » у поле ўдарыла маланка і траўмавала восем гульцоў.

24-гадоваму Томасу Вальдэру нават прыйшлося рабіць штучнае дыханне, каб прывесці ў прытомнасць, паведамляе goal.net.ua.

Штучнае дыханне дапамагло застацца ў жывых, але футбаліст не выходзіў з комы і выратавальны верталёт даставіў пацярпелага ў бальніцу. Праз некаторы час лекары паведамілі пра тое, што ніхто з пацярпелых не мае пагрозы жыццю і здароўю, у тым ліку і Вальдэр, які выйшаў з комы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула