БЕЛ Ł РУС

ЗША: Працэс федэралізацыі можа прывесці да расколу Украіны

11.04.2014 / 09:16

Працэс федэралізацыі можа прывесці да расколу Украіны, таму патрабаванні Расіі адносна федэралізацыі непрымальныя.

Пра гэта заявіла намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд падчас жывога ўключэння на 7-м Кіеўскім форуме бяспекі «Бяспека на лініі разрыву» («On the Fault Line: to be Secure In - Between» ) у Кіеве.

«Канстытуцыйная рэформа павінная быць выключна ўкраінскай… Менавіта ўкраінцы павінныя вырашаць, як будзе выглядаць краіна ў будучым, а не вонкавыя сілы. І абсалютна непрымальна для Расіі высоўваць патрабаванні адносна федэралізацыі, што падвяла б Украіну да вялікай рызыкі распаду краіны», — сказала яна. Нуланд таксама падкрэсліла, што паміж рэгіёнамі Украіны павінен быць дыялог.

Пасля анексіі Крыма РФ не пакінула спробаў дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне.

Так, у канцы сакавіка міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква прапануе сумесна з ЗША і Еўрасаюзам сфармуляваць агульныя заклікі да Кіева з мэтай ініцыяцыі агульнанацыянальнага дыялогу, вынікам якога стане новая Канстытуцыя, якая будзе «гарантаваць федэральнае ўладкаванне Украіны».

У Міністэрстве замежных справаў Украіны расцанілі выказванне Лаўрова як патрабаванне поўнай капітуляцыі Украіны, яе расколу і знішчэння ўкраінскай дзяржаўнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула