Дзмітрый Калдун атрымаў апёк на здымках шоў двайнікоў ФОТА
Беларускі выканаўца атрымаў траўму на запісе расійскага тэлешоў, дзе сучасныя выканаўцы ўвасабляюць вобразы іншых вядомых спевакоў.
Падчас запісу чарговага выпуску шоў, дзе Дзмітрый Калдун павінен быў паўстаць у вобразе Аляксандра Сярова, выбухнуў раяль, але запланаваны спецэффект атрымаўся больш магутным, чым задумвалі піратэхнікі.
У выніку выбуху Дзмітрый Калдун атрымаў траўму рукі, але сур'ёзная дапамога не спатрэбілася. Медыкі адразу за кулісамі апрацавалі спеваку рану.