БЕЛ Ł РУС

На Палтаўшчыне затрымалі 70 чалавек з кактэйлямі Молатава і выбуховымі пакетамі

12.04.2014 / 18:59

gazeta.ua

Супрацоўнікі міліцыі спынілі аўтобусы з пасажырамі ў Палтаўскай вобласці, у якіх канфіскавалі вялікую колькасць сродкаў для правядзення масавых беспарадкаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС у рэгіёне.

«12 красавіка каля 16 гадзін супрацоўнікі міліцыі ў пасёлку Чутаве спынілі каля дзесяці аўтобусаў, якія рухаліся ў напрамку Харкаўшчыну і праязджалі Палтаўскую вобласць транзітам з іншых рэгіёнаў. Пры праверцы дадзенага транспарту, у многіх пасажыраў былі выяўленыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры масавых беспарадках: «кактэйлі Молатава» ў скрынях, вялікая колькасць выбуховых пакетаў, пікі, біты, палкі, шчыты, каскі, нажы, іншая халодная зброя і г.д.», — паведамляюць у МУС Палтаўскай вобласці.

Цяпер каля 70 чалавек затрыманыя. Яны даюць тлумачэнні следчым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула