БЕЛ Ł РУС

Вербніца ў Верхнім горадзе - ФОТЫ

13.04.2014 / 01:30

Фоты Сяргея Гудзіліна

Хрысціяне ўсяго свету святкуюць сёння Вербніцу

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага, Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень — Страсны (Вялікі).

Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

А Вялікдзень хрысціяне ўсяго свету адсвяткуюць супольна 20 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула