БЕЛ Ł РУС

Андрэй Хадановіч. Пяць дзён

6.04.2006 / 19:35

Nashaniva.com

пяць дзён ад рана да рана твой горад дыхаў з апаскаю твой горад горад тырана вучыў альбанскую

пяць дзён ад рана да рана

твой горад дыхаў з апаскаю

твой горад горад тырана

вучыў альбанскую

ля ГУМу ўжываюць гуму

будуюць жывы рэдут

а горад

твой горад

падумаў

«ученья идут»

мільёны дуль у кішэні

зь мільёнаў вуснаў ні гуку

так гэта былі вучэньні

падзякуй ім за навуку

навуку вымавіць «годзе!»

навуку выгукнуць «хопіць!»

твой горад горад у горадзе

якога ніхто не захопіць

24 сакавіка 2006

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула