БЕЛ Ł РУС

У Марыупалі збілі прыхільнікаў адзінства Украіны

14.04.2014 / 10:12

Учора, 13 красавіка, непадалёк ад будынка Марыупальскага гарупраўлення міліцыі (Данецкая вобласць) былі збітыя мітынгоўцы за адзінства Украіны. Пра гэта паведамілі відавочцы.

«Мы стаялі мірным мітынгам у абарону марыупальскай міліцыі. Раптам да будынка прыйшло каля 150 хлопцаў у масках і з бітамі ў руках. Яны накінуліся на нас, сталі наносіць цялесныя пашкоджанні і кідаць узрыўпакеты», — распавялі ўдзельнікі акцыі.

Па непацверджаных дадзеных пацярпела 9 чалавек. З іх 6 знаходзяцца ў рэанімацыі. У іх розныя пераломы і траўмы галавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула