БЕЛ Ł РУС

Журналіст: Расія звозіць «групы турыстаў» у Прыднястроўе

14.04.2014 / 10:23

У Кішынёў з Расіі масава прыбываюць групы людзей спартыўнай знешнасці ў цывільным. Пра гэта паведамляе журналіст групы «Інфармацыйнага Супраціву» Дзмітрый Тымчук.

«На працягу апошніх сутак адзначана масавае прыбыццё з Расіі ў Кішынёў груп людзей спартыўнай знешнасці ў цывільным», — напісаў ён.

«З Кішынёва яны арганізавана едуць у бок Прыднястроўя», — дадаў Тымчук.

Паводле яго інфармацыі, у ноч на панядзелак некаторыя часткі расійскай арміі, якія знаходзяцца ў памежных з Украінай абласцях, былі прыведзены ў стан поўнай баявой гатоўнасці.

«Разам з тым, мы не фіксуем павелічэнне колькасці частак і падраздзяленняў у складзе групоўкі расійскіх войскаў, раней сканцэнтраваных ля нашых усходніх межаў», — паведамляе журналіст.

Раней паведамлялася аб некалькіх сотнях спецназаўцаў РФ, якіх перакінулі ў Прыднястроўе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула