БЕЛ Ł РУС

Кэтрын Эштан глыбока занепакоеная сітуацыяй у Славянску

14.04.2014 / 10:47

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан выказала глыбокую заклапочанасць захопам уладных інстытутаў на ўсходзе Украіны, у прыватнасці, у горадзе Славянску Данецкай вобласці.

«Спецмісія АБСЕ грае і будзе адыгрываць найважнейшую ролю ў маніторынгу гэтых падзей, такім чынам, перашкаджаючы эскалацыі сітуацыі. Я зноў заяўляю аб падтрымцы ЕС суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», — адзначыла баранэса ў сваёй заяве.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі заклікала Кіеў зрабіць усё для вырашэння рознагалоссяў і забеспячэння паўнавартасных выбараў 25 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула