У Данецкай вобласці ўведзены рэжым спецаперацыі
Кіраўнік Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Тарута паведаміў пра ўвядзенне ў рэгіёне рэжыму спецаперацыі і заклікаў жыхароў вобласці не паддавацца на правакацыі і не парушаць грамадскі парадак.
«Рашэнне аб дзеянні рэжыму антытэрарыстычнай аперацыі накіравана на абарону міру і парадку на нашай зямлі, якія сёння ў нас цынічна адбіраюць узброеныя, агрэсіўныя, фанатычныя людзі. Яны з'яўляюцца тэрарыстамі, і мы не дазволім ім панаваць на нашай зямлі», — гаворыцца ў заяве Таруты.
Кіраўнік вобласці выказаў глыбокія спачуванні сем'ям тых, хто ўчора загінуў у Славянску.
Тарута падкрэсліў, што нельга дапусціць эскалацыі гвалту. На яго думку, гвалтам немагчыма вырашыць ніводную праблему і ўсе рознагалоссі неабходна пераадольваць у мірным адкрытым дыялогу.
«Таму я заклікаю вас праяўляць разважлівасць, не паддавацца на правакацыі і не парушаць грамадскі парадак. Надыходзіць Велікодны тыдзень. Гэты час малітвы, пакоры і цуду. Час чуць і дараваць адзін аднамуу», — падсумаваў губернатар.