БЕЛ Ł РУС

Мэр Славянска: У горадзе дзейнічаюць асобы з Крыма і Расіі, пачаліся марадзёрствы

15.04.2014 / 10:44

СГ

Мэр горада Славянск (Данецкая вобл.) Нэля Штэпа заявіла, што ў горадзе дзейнічаюць асобы, якія прыбылі з Крыма і з Расійскай Федэрацыі.

«Той, хто сёння абвясціў сябе мэрам, я не ведаю, хто гэта, што гэта. Яны і праўда сёння захапілі выканкам… Сапраўды, там сёння «зялёныя чалавечкі», яны не хаваюць, што яны з Крыма, з Расіі», — сказала Штэпа ў эфіры тэлеканала 112.ua.

Са словаў мэра, захопнікі павінны неадкладна пакінуць будынак гарсавета.

У панядзелак Штэпа звярнулася да жыхароў горада з просьбай не выходзіць на двор і распавяла, што ў горадзе пачаліся марадзёрствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула