Украінская дэпутатка: У Данецкай вобласці невядомыя расстралялі расійскі блокпост
У Данецкай вобласці пачалі супраціўляцца расійскім ваенным, пад кіраўніцтвам якіх адбываюцца сепаратысцкія беспарадкі на ўсходзе Украіны.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла народны дэпутат Леся Арабец.
«Ёсць разрозненыя групы людзей, якія не гатовыя ісці «пад руку» Пуціна і аказваюць супраціў, у тым ліку ўзброены. Мінімум 10 каларадасаў (мянушка рускіх дыверсантаў - Рэд.) былі сёння знішчаныя. У пацверджаным з трох крыніц выпадку трое невядомых прыехалі пад блокпост, забілі ўсіх каларадасаў з аўтаматаў і зніклі. Валанцёрскі рух па-данецку», - напісала яна.
У той жа час, па яе словах, сітуацыя ў Данецкай вобласці «вельмі дрэнная».
«Мясцовая міліцыя практычна ў поўным складзе здрадзіла Украіне. Усе (ці амаль усе) блокпасты кантралююцца каларадасамі. Адбылося паўнавартаснае ўварванне. Разведвальна-дыверсійных груп ГРУ ГШ ВС РФ як мінімум некалькі, агулам — да батальёна», - піша дэпутат.
Таксама, па яе дадзеных, у Данецку пачалі «хадзіць па кватэрах людзей з праўкраінскі поглядамі».
На думку Арабец, тое, што зараз адбываецца ў Данецку, — гэта спроба мясцовай эліты «прадацца даражэй».
«Мясцовыя феадалы спрабуюць прадаць свае паслугі даражэй той са сталіц, якая будзе гарантаваць ім поўнае непадзельнае княжанне і датацыі. Накшталт кадыраўскай Чачні», - напісала яна.
Нагадаем, раней СБУ апублікавала перахопленыя размовы сепаратыстаў і дыверсантаў з іх расійскім кіраўніцтвам, дзе яны, сярод іншага, абмяркоўвалі ўладкаванне блокпастоў на дарогах.