БЕЛ Ł РУС

Расія адмовілася перадаваць Украіне захопленую ваенную тэхніку з Крыма

15.04.2014 / 17:18

Міністэрства абароны РФ прыпыніла перадачу Украіне ўзбраення і ваеннай тэхнікі з Крыма, за выключэннем караблёў і авіяцыі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны са спасылкай на намесніка міністра абароны РФ Анатоля Антонава.

«Хацеў бы нагадаць, што РФ ўзяла на сябе абавязацельствы не пастаўляць або праявіць стрыманасць у дачыненні да паставак зброі ў гарачыя кропкі», — сказаў Антонаў. Паводле яго слоў, ўсход і паўднёвы ўсход Украіны сёння з'яўляецца як раз такой гарачай кропкай.

«У гэтай сувязі міністрам абароны генералам арміі Сяргеем Шайгу было прынята рашэнне прыпыніць перадачу ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі», — заявіў Антонаў. Паводле яго слоў, гэта не датычыцца караблёў і авіяцыі.

Ён паведаміў, што на сённяшні дзень Украіне ўжо перададзеныя 389 адзінак бронетэхнікі, у тым ліку восем верталётаў і тры баявыя караблі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула