БЕЛ Ł РУС

Змаганьне за інфармацыю

31.10.2007 / 14:26

У сяброў КХП-БНФ зь Віцебску сканфіскавалі 400 асобнікаў «Народнай волі».

У Віцебску сканфіскавалі 400 асобнікаў "Народнай Волі".

Недалёка ад чыгуначнага вакзалу міліцыянты затрымалі сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Емельянава і Алеся Пазьняка, якія забіралі з камэры захоўваньня газэты, перададзеныя зь Менску.

У Чыгуначным райаддзеле ў затрыманых узялі тлумачэньні. У неафіцыйнай размове міліцыянты патлумачылі, што яны шукаюць друкаваную прадукцыю, выдадзеную да "Сацыяльнага маршу".

Знайшоўшы ў пакунку апошнія нумары "Народнай волі", супрацоўнікі міліцыі вырашылі сканфіскаваць і гэтую газэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула