БЕЛ Ł РУС

Балгарыя можа цалкам адмовіцца ад расійскага газу, імпартуючы з Азербайджана

15.04.2014 / 22:34

Балгарыя, якая практычна цалкам залежыць ад паставак расійскага газу, разглядае магчымасць імпарту вуглевадародаў з Азербайджана.

Па словах міністра эканомікі і энергетыкі Балгарыі Драгаміра Стойнева, Сафія пільна сочыць за развіццём падзей ва Украіне, якія могуць прывесці да перабояў з пастаўкай расійскага газу.

Раней Балгарыя дамовілася пра атрыманне з 2019 г. аднаго мільярда кубаметраў газу ў год з азербайджанскага радовішча Шах-Дэніз у Каспійскім моры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула