БЕЛ Ł РУС

Сепаратысты ў Данецкай вобласці захапілі двух украінскіх вайскоўцаў у закладнікі

15.04.2014 / 23:34

Афіцэр разведкі і яго кіроўца — салдат тэрміновай службы, захопленыя сёння сепаратыстамі ў раёне Славянска. Пра гэта паведамляюць крыніцы ва Узброеных сілах Украіны.

Некалькі гадзін таму група з пяці машын прывезла моцна збітага афіцэра ў адну з вайсковых частак у Амвросіеўскім раёне Данецкай вобласці. Тэрарысты выклікалі камбата і запатрабавалі перадыслакаваць частку і прысягнуць «народу Данбаса». У адваротным выпадку пагражалі забіць закладнікаў.

Пасля таго, як вайскоўцы адмовіліся гэта зрабіць, тэрарысты з'ехалі. Лёс закладнікаў застаецца невядомай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула