БЕЛ Ł РУС

Данецкія сепаратысты прызначылі дату рэферэндуму — 11 мая

16.04.2014 / 15:35

У Данецку ствараецца «Цэнтральная выбарчая камісія», якая зоймецца арганізацыяй і правядзеннем рэферэндуму. Сам рэферэндум плануюць правесці 11 мая.

Раніцай будынак данецкага гарадскога савета захапілі прадстаўнікі арганіцыі «Аплот»

Пра гэта паведаміла дэпутат Данецкага аблсавета Ірына Папова.

Паводле яе слоў, ЦВК Данецкай народнай рэспублікі выдзелілі для гэтага будынак побач з абласной адміністрацыяй, вядомы ў горадзе як былы Дом палітасветы.

На рэферэндум, па яе словах, вынесуць два пытанні.

«Першае, верагодна, будзе гучаць так: Ці згодныя Вы са стварэннем незалежнай Данецкай рэспублікі?

Другое: у складзе якой дзяржавы павінна быць Данецкая рэспубліка — Украіны ці Расіі?, — паведаміла Папова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула