БЕЛ Ł РУС

У РНПЦ «Навінкі» знойдзены абгарэлы труп

17.04.2014 / 10:30

У згарэлым закінутым будынку на тэрыторыі ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» ў Мінску знойдзены труп чалавека, паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС сёння раніцай. Гарэў неэксплутаваны будынак па Даўгінаўскім тракце, 152. Праз 20 хвілін пажар удалося ліквідаваць, а ў месцы ачага ўзгарання быў знойдзены моцна абгарэлы труп.

Прычына пажару і абставіны здарэння высвятляюцца. Будынак не быў электрыфікаваны, доступ да яго не быў абмежаваны. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула