БЕЛ Ł РУС

Мінскія гатэлі не далі памяшканні пад канферэнцыю з удзелам Бальцаровіча

17.04.2014 / 10:33

У Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя з удзелам аўтара польскіх посткамуністычных рэформаў Лешака Бальцаровіча.

Яна адбудзецца 17 красавіка ў амбасадзе Вялікабрытаніі. Арганізатарам выступіў рух «За Свабоду».

У канферэнцыі пад назвай «Праграма пераўтварэнняў для Беларусі: рэгіянальны досвед і выклікі» прымуць удзел былы віцэ-прэм'ер і кіраўнік нацыянальнага банка Польшчы Лешак Бальцаровіч, былы намеснік міністра эканомікі Эстоніі Эрык Тэрк, былы ўпаўнаважаны ўрада Славакіі па пытаннях увядзення еўра Ігар Борат, намеснік кіраўніка камітэта па бюджэце і фінансах сейма Літвы Кястуціс Главяцкас.

Таксама ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць беларускія даследчыкі Леанід Заіка, Алег Манаеў, Сяргей Чалы, Аляксандр Чубрык, Станіслаў Багданкевіч ды іншыя.

Арганізатары сутыкнуліся з адмовай у памяшканні. Усе гатэлі, якія маюць канферэнц-залы, у тым ліку «Вікторыя», «Прэзідэнт-гатэль», «Еўропа», Crowne Plaza спярша давалі згоду, а потым заяўлялі, што памяшканні занятыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула