БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачынае працаваць місія МВФ

17.04.2014 / 12:11

17 красавіка ў Мінску пачынае працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана. 

Мэтай візіту экспертаў МВФ з'яўляецца правядзенне традыцыйных кансультацый з беларускімі ўладамі. «Місія будзе працаваць у Мінску з 17 па 28 красавіка, будуць праведзены кансультацыі па артыкуле IV з беларускімі ўладамі аб макраэканамічнай палітыцы і перспектывах развіцця эканомікі», — паведаміла БелаПАН саветнік прадстаўніцтва МВФ у Беларусі Юлія Лыскова. 

Яна падкрэсліла, што кансультацыі з'яўляюцца штогадовымі і не звязаны з магчымымі новымі крэдытнымі праграмамі. Паводле вынікаў візіту ў Мінск эксперты фонду падрыхтуюць справаздачу для савета выканаўчых дырэктараў МВФ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула