БЕЛ Ł РУС

МЗС: Паступае вялікая колькасць зваротаў ад украінцаў наконт пераезду ў Беларусь

17.04.2014 / 12:12

У беларускае пасольства ў Кіеве паступае вялікая колькасць зваротаў ад грамадзян Украіны наконт пераезду ў Беларусь, заявіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу ў Мінску 17 красавіка.

«У наша пасольства ў Кіеве паступае досыць вялікая колькасць тэлефанаванняў і зваротаў ад грамадзян, якія ўдакладняюць правілы ўезду і пераезду ў Беларусь», — сказаў ён. 

Што да статыстыкі аб украінцах, якія ўжо пераехалі ў Беларусь або папрасілі прыстанку ў сувязі з падзеямі ва Украіне, то прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства парэкамендаваў звяртацца ў міграцыйныя органы ў Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула