БЕЛ Ł РУС

Чакаецца штурм аэрапорта ў Данецку

17.04.2014 / 16:7

Украінскія вайскоўцы заяўляюць аб магчымых правакацыях ў аэрапорце Данецка.

Як паведамляе сайт Навіны Данбаса, такую інфармацыю агучыў малодшы сяржант Дзмітрый Ткачэнка.

«Сёння мы даведаліся пра падрыхтоўку правакацый у аэрапорце. Паводле нашай інфармацыі, у бліжэйшыя 30 хвілін сюды прыбудуць невядомыя, магчыма з мэтай захопу тэрыторыі», — сказаў ён.

Па словах малодшага сяржанта, полк спецыяльнага прызначэння гатовы стаяць да канца і пры неабходнасці будзе абараняць тэрыторыю з прымяненнем зброі.

«Колькі сюды едзе людзей не ведаем. Свае дзеянні будзем каардынаваць па абставінах. Але скажу, што будзем стаяць да канца і калі будзе неабходна адкрыем агонь», — падкрэсліў Ткачэнка.

Як вядома, будынак гарсавету ў Данецку захоплены ўзброенымі дыверсантамі, якія называюць сябе прадстаўнікамі арганізацыі «Оплот».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула