Рэнтабельнасць беларускіх прадпрыемстваў знізілася да 7%
Чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў у студзені-лютым 2014 знізіўся на 37,4 % у параўнанні з студзенем-лютым 2013 года і склаў 4,8 трлн. рублёў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырасла на 5,1 % і склала 202,9 трлн. рублёў, сабекошт павялічыўся на 8 % да 165,6. рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі ўпаў на 10,3 % да 11,9 трлн. рублёў.
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг знізілася да 7,2 % з 8,6 % у студзені—лютым 2013 года, рэнтабельнасць продажаў упала да 5,9% з 6,9 %.
Колькасць стратных прадпрыемстваў вырасла ў 1,5 раза да 1543, сума іх чыстай страты павялічылася ў 2,1 раза і дасягнула 3,7 трлн. рублёў.