БЕЛ Ł РУС

У Брэсце прапаршчык учыніў страляніну на тэрыторыі вайсковай часці

18.04.2014 / 09:21

Як паведамляе інтэрнэт-партал tomin.by, надзвычайнае здарэнне адбылося ў адной з вайсковых часцей у мясцовасці Красны Двор пад Брэстам. 35-гадовы загадчык склада ўзбраення забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў часткі і пачаў страляць у дзверы.

На месца здарэння неадкладна прыбылі кіраўнікі сілавых ведамстваў, байцы аддзела спецыяльнага прызначэння, БТР, хуткая дапамога. На перамовы з прапаршчыкам з лякарні выклікалі ягоную жонку, аднак яна не дапамагла супакоіць мужа.

Пасля паўночы вайсковец папрасіў у перамоўшчыкаў папіць. Яму перадалі шклянку з вадой, у якую засыпалі снатворнае. Праз нейкі час стралок заснуў. На шчасце, пры здарэнні ніхто не пацярпеў.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў: «Адзінае, што магу сказаць: ніхто не пацярпеў, ідзе разбіральніцтва».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула