БЕЛ Ł РУС

У Гішпаніі прыняты Закон аб гістарычнай памяці

31.10.2007 / 21:40

Nashaniva.com

Парлямэнт Гішпаніі прыняў закон аб гістарычнай памяці. Гаворка вядзецца пра ахвяры франкісцкай дыктатуры і спадчыну таталітарнага рэжыму.


Сымболіка Фалянгі

Парлямэнт Гішпаніі прыняў закон аб гістарычнай памяці. Гаворка вядзецца пра ахвяры франкісцкай дыктатуры і спадчыну таталітарнага рэжыму.

Мэта закону, як заявіла намесьніца прэм’ер‑міністра Марыя Тэрэза Фэрнандэс дэ ля Вэга, ‑‑ «годна закрыць трагічную старонку гісторыі, якой была грамадзяская вайна ў Гішпаніі канца 1930‑х і дыктатура генералісімуса Франка».

У адпаведнасьці з законам, асобам, якія пацярпелі ад дыктатуры, будуць выплачаныя кампэнсацыі. З грамадзкіх месцаў будзе прыбрана сымболіка дыктатарскага рэжыму — выява ярма і стрэлаў. Захавацца сымболіка зможа толькі на прыватных пабудовах, а таксама будынках, што належаць царкве.

Радио Свобода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула