БЕЛ Ł РУС

Дзярждума Расіі 23 красавіка разгледзіць законапраект аб вяртанні пастаяннага зімовага часу

21.04.2014 / 13:38

Nashaniva.com

Дзярждума Расіі 23 красавіка ў першым чытанні разгледзіць законапраект аб вяртанні зімовага часу, паведамляе Коммерсант па спасылкай на «РІА Навіны».

«У сераду законапраект будзе разгледжаны ў першым чытанні», - сказаў першы віцэ-спікер ніжняй палаты Аляксандр Жукаў.

Законапраект аб пераходзе Расіі з пастаяннага летняга на пастаянны зімовы час быў унесены ў Дзярждуму 20 студзеня.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму Беларусь следам за Расіяй адмовілася ад зімовага часу. Розніца ў часе паміж Мінскам і Масквой круглы год складае адну гадзіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула