БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Шкада, што пры СССР выпампавалі ўсю беларускую нафту

22.04.2014 / 12:44

СГ

Аляксандр Лукашэнка шкадуе, што ў савецкія гады Беларусь здабывала на сваёй тэрыторыі па 9 млн тон нафты ў год, якія магла б выкарыстоўваць у перыяд незалежнасці.

«Мы настолькі былі сумленныя і справядлівыя (…), што мы выпампоўвалі ўсё — дзеля зорачкі на лацкане, дзеля чагосьці. Ну хто нас тады гнаў у шыю пампаваць з нашых нетраў па 9 млн тон з лішнім нафты штогод? Нашто?» — заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка, звяртаючыся з пасланнем да беларускага народа і нацыянальнага сходу.

«Усё было нармальна, не — выцягнулі. Сёння з напругай крыху больш за 1,5 млн тон толькі можам здабыць» [нафты ў Беларусі].

«А калі б у нас сёння было нашых тых 9 млн тон, мы б камусьці кланяліся пры нашай унутранай патрэбы менш як 7 млн тон? Мы б жылі, нікому не кланяючыся, і жылі б цудоўна», — наракаў Лукашэнка.

«Але такія мы былі — савецкімі, добрымі, прыстойнымі. Жылі і думалі, што так будзе заўжды».

«Хапала нафты. Мы цэлыя горады ў Расіі будавалі, па-мойму, цяпер у «Лукойла» гэтыя радовішчы, якія мы асвойвалі», — заўважыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула