БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка апраўдваецца за выбар каманднай мадэлі эканомікі

22.04.2014 / 13:08

СГ

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выбар нашай краінай каманднай мадэлі эканомікі ў 90-я гады быў выкліканы аб'ектыўнымі прычынамі.

З ягоных словаў, Польшча магла дазволіць сабе шокавую тэрапію і пераход да рынкавай эканомікі, бо яе грамадства было да гэтага гатовае. Акрамя таго, яна атрымала вялікія крэдыты ад Захаду. У сваю чаргу, у Расіі ёсць вялікія сыравінныя рэсурсы. Беларусь жа не мела гэтага, дый народ не быў гатовы да жыцця ў рынкавых умовах.

«Выбар нашай мадэлі ў 90-я гады быў не памылкай, але, я б сказаў, і не дасягненне. Гэта быў адзіна магчымы выхад у тых умовах. Выхад, прадыктаваны жыццём і здаровым сэнсам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка ў штогадовым Пасланні нацыянальнаму сходу і народу Беларусі.

Разам з тым ён прызнаў, што ўжо прайшло 20 гадоў, змяніўся свет, і «мы засвоілі, якая жорсткая сусветная эканоміка». «Сёння наспела пара ўдасканальваць эканамічную палітыку краіны. Спакойна, эвалюцыйна, але цвёрда без зацяжак і лішніх ваганняў», — сказаў Лукашэнка.

«Прыярытэтам у эканоміцы стане развіццё ўнутранага рынку», — заявіў у сваім пасланні да нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка.

Раней прыярытэтам развіцця быў экспарт.

Іншымі прыярытэтамі Лукашэнка назваў удасканаленне механізмаў кіравання эканомікай і ўсялякае развіццё канкурэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула