БЕЛ Ł РУС

Рух «За Свабоду» ініцыюе правядзенне ў Мінску 14 мая Маршу Незалежнасці

23.04.2014 / 13:43

Nashaniva.com

Ці Вы лічыце такое шэсце патрэбным?

«У сёлетнім пасланні кіраўніка Беларусі парламенту і беларускаму народу шмат было сказана пра незалежнасць і пагрозы для яе, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Руху».

«Мы лічым, што адна з пагрозаў палягае ў расколатасці беларускага грамадства. Супрацьстаяць знешнім рызыкам без шырокай падтрымкі народу немагчыма. Гарантам абароны і ўмацавання незалежнасці ёсць не адна кіруючая асоба, а ўсе беларусы! Мэта Маршу Незалежнасці – публічнае выказванне падтрымкі ідэі мацаванння незалежнасці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэння пра нейтралітэт».

Меркаваная дата акцыі — 14 мая.

Шэсце запланавана ад пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі па праезнай частцы праспекту Незалежнасці да плошчы Незалежнасці з далейшым правядзеннем там мітынгу.

{POLL#235}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула