БЕЛ Ł РУС

Тарута «на пальцах» патлумачыў, што чакае Данецк ў выніку сепаратызму

23.04.2014 / 17:12

Старшыня Данецкай аблдзяржадміністрацыі Сяргей Тарута заклікаў мэраў і кіраўнікоў раёнаў тлумачыць наступствы з'яўлення «Данецкай народнай рэспублікі».

Пра гэта ён сказаў у ходзе нарады з кіраўнікамі райдзяржадміністрацый і гарадскімі галавамі Данецкай вобласці.

«Наша прамысловасць працуе на глабальных рынках… Любыя нейкія тут утварэнні ў выглядзе рэспублікі азначаюць непрызнаную тэрыторыю з усімі санкцыямі: ні выехаць, ні прадаць нікуды нельга. Гэта трэба будзе даносіць простым грамадзянам», — патлумачыў Тарута

«Гэта азначае наступнае: праз два месяцы плаціць пенсію ніхто не будзе, не будзе адкуль яе атрымліваць», — сказаў ён.

«Шахцёрам заработнай платы не будзе, таму што няма куды рэалізоўваць вугаль, усім ільготнікам — мамам з дзецьмі, інвалідам — таксама не будзе адкуль браць грошай, таму што паступленняў ніякіх не будзе», — растлумачыў Тарута.

«Унутры сябе мы гэтую прадукцыю не ямо, акрамя, можа быць, сельскай гаспадаркі і харчовых прадуктаў. Усё астатняе рэалізуецца за межы Данецкай вобласці», — заявіў губернатар, дадаўшы, што слова цяпер з'яўляецца галоўнай зброяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула