БЕЛ Ł РУС

Узяты ў палон пад Данецкам журналіст Сайман Астроўскі вызвалены

24.04.2014 / 22:47

Амерыканскі журналіст Сайман Астроўскі ўжо на волі і накіроўваецца ў Данецк. Ён гутарыў з BBC.

Паводле паведамлення, з журналістам усё ў парадку.

Сайман Астроўскі, першае фота пасля вызвалення

Журналіст J- Francois Belanger адзначае, што Астроўскага білі, завязвалі вочы і звязвалі рукі. Аднак пазней з ім паводзіліся добра.

Раней тэрарысты ў СБУ горада Славянска заяўлялі, што хочуць абмяняць выкрадзенага імі амерыканскага журналіста Саймана Астроўскага на свайго арыштаванага лідара Паўла Губарава.

Журналіста сайта Vice News выкралі ў панядзелак, 21 красавіка.

У сераду лідар мясцовых тэрарыстаў Панамароў прызнаў, што Астроўскі ў іх, і яго падазраюць у супрацоўніцтве з «Правым сектарам», бо ў яго былі амерыканскі і ізраільскі пашпарты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула