БЕЛ Ł РУС

Зніклы ў Смалявіцкім раёне 23-гадовы хлопец знойдзены загінулым

25.04.2014 / 22:35

Малады чалавек знік без звестак 14 красавіка пры дзіўных абставінах.

Хлопец вяртаўся дадому на сваім аўтамабілі з вёскі Усяж у Смалявіцкім раёне, дзе пражываюць яго бацькі. Пазней машыну знайшлі на абочыне дарогі каля вёскі Задомля (раён Кургана Славы), а сам хлопец знік.

Сёння стала вядома, што малады чалавек знойдзены павешаным.

Па факце смерці маладога чалавека Следчы камітэт ужо праводзіць праверку.

«Цела 23-гадовага маладога чалавека знайшлі ў лясным масіве (Смалявіцкі раён) ў пятлі. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Супрацоўнікі Смалявіцкага раённага аддзела СК, а таксама следчыя абласнога апарату УСК высвятляюць акалічнасці трагедыі», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

На дадзены момант асноўная версія следства — суіцыд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула