БЕЛ Ł РУС

Украіна перакрыла паступленне вады ў Крым

26.04.2014 / 12:05

Украіна перакрыла паступленне вады на анексаваны Расіяй Крымскі паўвостраў з ракі Дняпро праз Паўночна-Крымскі канал.

Украіна забяспечвае да 85% патрэбаў Крыма ў прэснай вадзе праз Паўночна-Крымскі канал, які злучае галоўнае рэчышча Дняпра з паўвостравам.

Паўночна-Крымскі канал быў пабудаваны ў 1961-1971 гадах, пачынаецца з Кахоўскага вадасховішча і даходзіць да Керчы, даўжыня канала — 402,6 км, максімальная прапускная здольнасць 300 куб. м/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула