БЕЛ Ł РУС

Пераксід вадароду выцек з кантэйнера на дарогу ў Чэрвеньскім раёне

27.04.2014 / 14:08

Днём 26 красавіка на нумар 101 паступіла паведамленне аб тым, што паблізу вёскі Камісарскі Сад Чэрвеньскага раёна на ўзбочыне дарогі знаходзіцца разгерметызаваны кантэйнер, з якога выцякала вадкасць. У службу выратавання патэлефанаваў мужчына, які праязджаў міма кантэйнера.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што адбылася разгерметызацыя пласмасавага кантэйнера з пераксідам вадароду, які знаходзіўся ў паўпрычэпе седлавога цягача «Івека». У выніку разгерметызацыі адбылася ўцечка каля 1,2 куб.м рэчыва.

Дарэчы, у паўпрычэпе знаходзілася 6 пластмасавых ёмістасцяў аб'ёмам 1,2 куб.м кожная, адна з якіх была пустая, пяць - з пераксідам вадароду.

Варта адзначыць, што пераксіду вадароду не таксічны. Работнікі МНС правялі работы па змыванні рэшткаў вадкасці з дарожнага палатна. Пацярпелых няма.

Прычына разгерметызацыі ёмістасці усталёўваецца, ацэньваецца матэрыяльная шкоду.

Пераксід вадароду – выбухованебяспечнае рэчыва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула