БЕЛ Ł РУС

У Мінску чатыры жанчыны трапілі пад грузавік з прычыны затопленага падземнага пераходу

28.04.2014 / 14:16

У Мінску чатыры пешаходы трапілі пад грузавік з прычыны затопленага падземнага пераходу, паведаміла прэс-служба УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 

Як паведамілі ва УДАІ, раніцай 28 красавіка ў падземным пешаходным пераходзе на Партызанскім праспекце ў раёне вуліцы Васняцова прарвала вадаправодную трубу. Пераход затапіла. «Праз чатыры хвіліны на месцы здарэння прыбыў экіпаж ДАІ, які павінен быў арганізаваць дарожны рух і бяспечны пераход пешаходаў з улікам становішча, аднак за гэты час ужо адбылося ДТЗ. Чатыры жанчыны, убачыўшы, што перайсці праезную частку праз падземны пешаходны пераход не ўдасца, рызыкнулі перайсці праспект у неналежным месцы. У другой паласе руху ўсіх чацвярых збіў грузавік. 

Усе пешаходы жывыя, іх даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі, паведамілі ў прэс-службе. 

На гэты час НЗ у пераходзе ліквідавана. Для недапушчэння паўторнага затаплення ДАІ выдала эксплуатацыйнаму прадпрыемству «Гараўтамост» прадпісанне забяспечыць на месцы пастаяннае дзяжурства рамонтнай брыгады з дадатковым абсталяваннем для адпампоўкі вады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула