БЕЛ Ł РУС

МВФ выдзяляе Украіне 17 млрд даляраў

1.05.2014 / 8:45

Выканаўчая рада Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) кхваліла двухгадовую праграму «стэнд- бай» для Украіны аб'ёмам 17,01 млрд даляраў ЗША (800% квоты) з неадкладным прадастаўленнем 3,19 млрд у рамках выключнай кампетэнцыі фонду.

 Пра гэта гаворыцца ў заяве МВФ.

«Ухваленне праграмы «стэнд-бай» дазваляе неадкладна даць 2,058 млрд СПЗ (каля 3,190 млрд даляраў ЗША), з 1,290 млрд СПЗ (каля 2 млрд даляраў ЗША) бюджэтнай падтрымкі», — гаворыцца ў заяве фонду.

Фонд паведамляе, што другая і трэцяя выплаты будуць залежаць ад звестак двухмесячных аглядаў па крытэрах эфектыўнасці, у той час як астатняя частка праграмнага перыяду будзе падлягаць стандартнаму штоквартальнаму маніторынгу.

Першы транш павінен паступіць 5—8 мая.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула