БЕЛ Ł РУС

Тэрарысты ў Славянску збіваюць верталёты, узялі ў палон украінскага лётчыка, адзін пілот загінуў ФОТА

2.05.2014 / 09:07

У сацсетках з'явілася фота параненага пілота, які ўзяты ў палон тэрарыстамі пасля таго, як быў збіты верталёт.

Паранены знаходзіцца ў шпіталі, у яго агнястрэльнае раненне сцягна і пералом.

Паводле інфармацыі тэрарыстаў, яшчэ адзін верталёт адкрыў агонь па зямлі, у адказ была пушчаная ракета, і верталёт быў збіты, паведамляе карэспандэнт РІА «Навіны».

Па іх інфармацыі, абодва збітыя верталёты Мі-24, яны аказвалі падтрымку пры высадцы дэсанта з верталётаў Мі-8.

Акрамя таго, расійскаму агенцтву паведамілі, што ідзе актыўная перастрэлка ў раёне чыгуначнага вакзалу і тэлецэнтра на гары Карачун.

У той жа час, тэлеканал «Расія 24» па інфармацыі тэрарыстаў паведамляе, што ім удалося з РПГ збіць трэці верталёт — Мі-24 над адным з блокпастоў.

«Верталёт літаральна выбухнуў у паветры», — перадае карэспандэнт тэлеканала з месца падзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула