БЕЛ Ł РУС

Авакаў пра штурм Славянска: Ідзе сапраўдны бой, нам супрацьстаяць прафесійныя найміты

2.05.2014 / 09:16

У межах Славянска дзевяць блокпастоў тэрарыстаў узятыя пад кантроль, тэрарысты адкрылі агонь супраць украінскага боку з ужываннем цяжкага ўзбраення, гранатамётаў і ПЗРК, ёсць загінулы і параненыя.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік МУС Арсен Авакаў.

Паводле яго звестак, Славянск узяты ў шчыльнае кола.

Чыгуначная камунікацыя ў зоне АТА будзе перакрыта на працягу бліжэйшай гадзіны, рух па дарогах у раёне Славянска абмяжуюць да мінімуму.

«Ідзе сапраўдны бой з прафесійнымі наймітамі. Тэрарысты не грэбуюць весці агонь, хаваючыся за мірнымі жыхарамі Славянска, з жылых шматкватэрных дамоў», — заявіў Авакаў.

Таксама ён папрасіў жыхароў Славянска і Краматорска не выходзіць на вуліцы і быць асцярожнымі каля вокнаў.

«Мы разам з міністрам абароны і камандуючым Нацгвардыі тут», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула