Баевікі ў Славянску рыхтуюць відэазварот да Пуціна з просьбай «аб дапамозе»
Жыхароў Славянска заклікаюць выйсці на цэнтральную плошчу горада, дзе знаходзяцца карэспандэнты расійскіх тэлеканалаў «для карцінкі».
Пра гэта цяпер гаворыцца ў перамовах сепаратыстаў на іх радыёканалах.
Жыхароў збіраюць на плошчы для таго, каб запісаць відэазварот да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай аказаць падтрымку.