Былы палонны распавёў пра планы захопнікаў Славянска
Пасля 11 мая тэрарысты плануюць перамясціцца ў іншыя вобласці Украіны.
Пра гэта ў эфіры «Грамадскага ТБ» заявіў адзін з былых палонных, перадае УНП.
Паводле яго слоў, тэрарысты ўзялі яго ў палон з-за шаліка зборнай Украіны па футболе, які ў яго знайшлі на адным з блокпастоў. Затым, пад наведзенай зброяй адвезлі ў захоплены будынак СБУ Славянска.
«Там утрымліваюць закладнікаў. Асноўная іх частка знаходзіцца ў пакоі 5-8 квадратных метраў, не менш за 20 чалавек. Каштоўных закладнікаў трымаюць асобна», — сказаў ён.
Таксама былы палонны паведаміў, што прадстаўнікоў місіі АБСЕ трымаюць у гарадскім савеце.
Паводле яго слоў, у Славянску дзейнічае «прэзумпцыя вінаватасці». «Наглядальнікі часта б'юць затрыманых. У закладніках тэатральны рэжысёр Павел Юраў і куратар Дзяніс Грышчук, іх б'юць асабліва жорстка. У Грышчука зламаныя 2 рэбры і пашкоджаны вена», — сказаў палонны.
Таксама ён паведаміў, што людзі, якія трымаюць закладнікаў, прыбылі з Крыма і будуць у Славянску да 11 траўня, калі мусіць адбыцца так званы «рэферэндум» сярод сепаратыстаў у суверэнітэце Данецкай вобласці. Затым яны перамесцяцца ў іншую вобласць Украіны.