Адкрыты рух па праспекце Дзяржынскага ў Мінску
Адкрыўся пасля маштабнай рэканструкцыі сталічны праспект Дзяржынскага. Зараз праспект уключае восем палос руху, агульная шырыня якіх складае 32 метры.
У сувязі з адкрыццём руху па праспекце Дзяржынскага 2 мая змяніліся маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Мінсктранс».
Так, змяняюцца маршруты руху наступных аўтобусаў — №№ 28, 30С з рухам ад пр. газ. «Праўда» да МКАД па пр. Любімава, пр. Дзяржынскага ў абодвух напрамках;
— № 74С «Дыспетчарская станцыя (ДС) «Малінаўка-4» — Гарадскі Вал» з рухам з боку вул. Слабодскай па вул. Касманаўтаў, пр. Дзяржынскага, вул. Няміга ў абодвух напрамках (без заезду на пр. газ. «Праўда»);
— № 84 «ДС «Малінаўка-4» — Сляпянка» з рухам з боку вул. Слабодскай па вул. Касманаўтаў, пр. Дзяржынскага, пр. Жукава ў абодвух напрамках (без заезду на пр. газ. «Праўда»);
— № 118С (былы № 84Д) «ДС «Малінаўка-4» — аўтавакзал (АВ) «Усходні» з рухам з боку вул. Слабодскай па вул. Касманаўтаў, пр. Дзяржынскага, пр. Жукава ў абодвух напрамках (без заезду на пр. газ. «Праўда»);
— № 97 «ДС «Сярова» — Малінаўка-8», №114С «ДС «Чыжоўка» — Аўтарынак», №134С «ДС «Чыжоўка» — ДС «Малінаўка-4» з рухам ад МКАД да вул. Касманаўтаў па пр. Дзяржынскага, вул. Ясеніна ў абодвух напрамках;
— № 120Э «ДС «Дружная» — Малінаўка-8» з рухам з боку вул. Чурлёніса па пр. Дзяржынскага, вул. Ясеніна, вул. Слабодскай у прамым напрамку; вул. Касманаўтаў, вул. Ясеніна, пр. Дзяржынскага ў адваротным напрамку;
— № 132С «Малінаўка-8 — станцыя метро «Пятроўшчына» з рухам з боку разваротнага кальца «Малінаўка-8» па вул. Касманаўтаў, пр. Дзяржынскага ў абодвух напрамках.
Змяняецца маршрут аўтобуса № 75 з арганізацыяй руху па новым маршруце «ДС «Малінаўка-4» — станцыя метро «Пятроўшчына» — Брылевічы» з рухам па вул. Слабодскай, вул. Рафіева, вул. Бялецкага, праспекце газеты «Звязда», пр. Любімава, пр. газ. «Праўда», вул. Голубева, вул. Сямашкі, вул. Каралінскай, вул. Я.Чачота, вул. Напалеона Орды ў прамым напрамку; вул. Напалеона Орды, вул. Я.Чачота, вул. Каралінскай, вул. Сямашкі, вул. Голубева, пр. газ. «Праўда», пр. Любімава, вул. Бялецкага, вул. Рафіева, вул. Слабодскай у адваротным напрамку.
Змяняецца таксама маршрут аўтобуса № 96. Ён будзе хадзіць ад ДС «Малінаўка-4» да станцыі метро «Пятроўшчына» па вуліцы Ясеніна і праспекце Дзяржынскага ў абодвух напрамках.
Аўтобус № 119 будзе хадзіць па новым маршруце «ДС «Паўднёвы Захад» — Малінаўка-8» з рухам па вул. Голубева, пр. Дзяржынскага, вул. Ясеніна, вул. Слабодскай у прамым напрамку; у адваротным напрамку праз транспартную развязку пр. Дзяржынскага — вул. Алібегава.
Тралейбус № 36 «ДС «Паўднёвы Захад» — ДС «Серабранка» будзе хадзіць ад вул. Рафіева да пр. Дзяржынскага па вул. Голубева, пр. газ. «Звязда», вул. Алібегава ў абодвух напрамках.
Тралейбус № 10 будзе хадзіць па новым маршруце «ДС «Вяснянка» — ДС «Заранка-4» па вул. Нарачанскай, пр. Пераможцаў, пр. Пушкіна, пр. Жукава, пр. Дзяржынскага, вул. Ясеніна ў абодвух напрамках.
Па ўсіх днях тыдня арганізуецца праца тралейбуснага маршруту № 47 «ДС «Паўднёвы Захад» — ст. метро «Пушкінская» з рухам па вул. Рафіева, пр. Любімава, вул. Чурлёніса, вул. Каралінскай, вул. Сямашкі, вул. Чыгуначнай, вул. Уманскай, вул. Гурскага, вул. Панамарэнкі, пр. Пушкіна, вул. Прытыцкага ў абодвух напрамках (з ажыццяўленнем развароту на разваротным кальцы «Берута»).
Для аўтобусных маршрутаў №№ 74С, 84, 96, 118С, 119 і тралейбуснага маршруту № 10 арганізуецца выкананне новага прыпыначнага пункта «Медуніверсітэт», размешчанага па пр. Дзяржынскага паміж пр. Любімава і вул. Голубева, у абодвух напрамках.
Для аўтобуснага маршруту № 32С засноўваецца прыпыначны пункт «Некрашэвіча» (па вул. Каралінскай, вул. Чурлёніса) ў абодвух напрамках.