БЕЛ Ł РУС

Украінскія сілавікі захапілі дзевяць блокпастоў

2.05.2014 / 11:33

Украінскія сілавікі захапілі 10 блокпастоў у Славянску падчас Антытэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

«Захопленыя палонныя баевікі. Адзін з іх з членскім білетам кампартыі Украіны», — паведаміў Арсен Авакаў.

Акрамя таго, міністр унутраных спраў выставіў патрабаванні АТЦ да ўзброеных сепаратыстаў: неадкладна здаць зброю, неадкладна вызваліць усіх закладнікаў, вызваліць усе захопленыя адміністрацыйныя будынкі, спыніць беспарадкі і пагромы.

Украінская ўлада гатовая амніставаць удзельнікаў грамадзянскага супрацьстаяння і захоп адміністрацыйных будынкаў, якія не здзейснілі цяжкіх гвалтоўных злачынстваў.

«Мы гатовыя весці перамовы з прысутнымі і іх прадстаўнікамі. Але тэрарыстам і ўзброеным сепаратыстам — толькі няўхільная адплата», — напісаў Авакаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула