У Славянску выкралі амерыканскага журналіста з перакладчыцай
У Славянску (Данецкая вобласць) з раніцы 2 мая знік журналіст амерыканскага выдання Buzzfeed Майк Джыгліа і перакладчыца Алена Глазунова. Тэлефоннай сувязі з імі няма.
Апошняе паведамленне, якое атрымала рэдакцыя ад Майка: «Нас схапілі на блокпосце».
Затым ён паспеў паведаміць, што яго і Глазунову сепаратысты накіравалі ў захоплены будынак СБУ ў Славянску.
Па словах саміх сепаратыстаў яны не затрымлівалі Глазунова і Джыгліа і самі вядуць іх пошукі.