БЕЛ Ł РУС

Прэс-сакратар Пуціна: Кіеў праводзіць карную аперацыю на паўднёвым усходзе Украіны

2.05.2014 / 11:49

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у аператыўным рэжыме атрымлівае інфармацыю аб развіцці сітуацыі на Паўднёвым усходзе Украіны, паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Па сутнасці, у той час як Расія прадпрымае намаганні па дээскалацыі і ўрэгуляванні канфлікту, кіеўскі рэжым пайшоў на абстрэл баявой авіяцыяй мірных населеных пунктаў, пачаў карную аперацыю, фактычна знішчыўшы апошнюю надзею на жыццяздольнасць Жэнеўскіх дамоўленасцей», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Па словах Пяскова, напярэдадні па ўказанні прэзідэнта на Паўднёвы ўсход Украіны быў накіраваны яго спецпрадстаўнік Уладзімір Лукін для вядзення перамоваў аб вызваленні захопленых раней замежных ваенных назіральнікаў. Аднак пакуль сувязь з ім устанавіць не атрымліваецца.

Раней у пятніцу кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў пацвердзіў інфармацыю пра пачатак актыўнай фазы спецаперацыі ў Славянску. Паводле яго слоў, горад узяты ў шчыльнае кола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула