БЕЛ Ł РУС

Керы адмовіўся абмяркоўваць з Лаўровым па тэлефоне сітуацыю ва Украіне

2.05.2014 / 23:26

Nashaniva.com

Як толькі амерыканскі бок даведаўся аб уключэнні ўкраінскай тэматыкі, Вашынгтон тут жа адклаў тэлефонную размову, як мінімум, да заўтрашняга дня.

Крыніца ў МЗС Расіі назвала адмову дзяржсакратара ЗША Джона Керы абмяркоўваць у размове з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым сітуацыю ва Украіне «безадказным крокам», піша інфармагенцтва РІА «Навіны».

Паводле словаў крыніцы, на сённяшні вечар па просьбе амерыканскага боку была намечаная тэлефонная размова Лаўрова з Керы.

«Запытаная амерыканцамі тэма — вываз атрутных рэчываў з Сірыі. Масква прапанавала разгледзець таксама становішча на ўкраінскім паўднёвым усходзе.

Як толькі амерыканскі бок даведаўся аб уключэнні ўкраінскай тэматыкі, Вашынгтон тут жа адклаў тэлефонную размову, як мінімум, да заўтрашняга дня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула