БЕЛ Ł РУС

Афіцыйна: У беспарадках у Адэсе загінулі 37 чалавек

3.05.2014 / 09:02

Як удакладнілі ў абласным МУС, у сутыкненнях паміж сепаратыстамі і прыхільнікамі адзінства Украіны ў цэнтры Адэсы ў пятніцу, 2 мая, загінулі 37 чалавек, яшчэ 200 чалавек пацярпелі, у тым ліку 22 праваахоўніка.

У сувязі з трагічнымі падзеямі ў горадзе аб'яўленая трохдзённая жалоба.

Праваахоўнікі затрымалі больш за 130 удзельнікаў беспарадкаў. Пра гэта таксама паведамілі ў абласным упраўленні міліцыі.

Праваахоўнікі пачалі 10 крымінальных спраў па наступных артыкулах крымінальнага кодэксу: «Масавыя беспарадкі», «Наўмыснае забойства», «Пагроза або гвалт у дачыненні да работніка праваахоўнага органа», «Хуліганства», «Захоп дзяржаўных або грамадскіх будынкаў або збудаванняў» і «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».

Зараз праводзяцца допыты затрыманых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула